«Green up» адчыняе свае дзверы для ўсіх, хто хоча па-новаму зірнуць на свет, прыадчыніць для сябе заслону экалагічнага руху, пранікнуцца зялёным духам і справай. Курс разлічаны на людзей ва ўзросце ад 18 і старэй, без пэўнай сацыяльнай, гендэрнай і прафесійнай прывязкі.

 

У нас вы знойдзеце адказы на пытанні: што значыць быць «зялёным», адкуль мы прыйшлі і куды ідзем, якое маё месца ў прыродзе і цi такiя ж ужо мы адзiнокiя на планеце Зямля, ці ёсць правы ў прэснаводнай крэветкі і па чым «кошт» леса? Акрамя адказаў для вашых дапытлівых розумаў, у вашых руках апынуцца магутныя інструменты, з дапамогай якіх вы ні мала, ні многа пачнецё ратаваць планету і мяняць свет да лепшага.

 

Заняткі дадуць магчымасць прыўнесці пазітыўныя змены і ў асабістаю сферу: вы зробiцеся больш мудрымі, свядомымі, творчымі і актыўнымі. Вы заведзяцё новыя знаёмствы, набудзеце сяброў і аднадумцаў, станецё членам унікальнай для нашай краіны экасупольнасцi.

 

Мы будзем збірацца ўвечары 1 раз на тыдзень на працягу амаль трох месяцаў. Заняткі будуць праходзіць у форме дыскусій, трэнінгаў, абмеркаванняў, воркшопаў і лекцый. Тэматычнае кола будзе самым разнастайным: ад планетарнага пацяплення да вельмі трывіяльнага, але не менш важнага: што рабіць з адпрацаванай батарэйкай?!

 

Асноўная ўвага будзе надавацца фарміраванню і прымяненню зялёных, экалагічна дружалюбных звычак у паўсядзённым жыцці: што рабiць са смеццем, як рацыянальна расходаваць электраэнергію, стаць прафесійным «зялёным» спажыўцом. Яшчэ адной важнай тэматыкай нашых сустрэч будзе экалагічная этыка, правы прыроды і глыбінная экалогія - падмурак «зялёнай» духоўнасці і інтэлектуальнага базісу кожнага чалавека, які імкнецца быць сучасным!

 

Удзел у трэнінгу бясплатны! Усім жадаючым неабходна запоўніць анкету http://goo.gl/forms/9ur0jO6Gje да 31 жніўня 2015 г. Папярэдні адбор удзельнікаў трэнінгу будзе праводзіцца па выніках анкетавання. У выпадку ўзнікнення пытанняў звяртайцеся па тэлефонах: + 375-29-854-14-62 (Максім) + 375-29-264-26-04 (Людміла) або пішыце на электронную пошту: center@ecoetika.by

 

Наша група Ўкантакце: https://vk.com/event100160134

Бясплатны экатрэнінг у Мінску