Дарагiя сябры!

 

 

1 лiстапада ў Беларусі другi раз стартуе акцыя "Раскажы аб стэрылізацыі!", арганізатарам якой з'яўляецца Цэнтр этычных адносін да прыроды.

 

Мэта акцыі: інфармаванне гаспадароў пра важнасць стэрылізацыі хатніх жывёл, што з'яўляецца асноўным гуманным спосабам вырашэння праблемы бяздомных жывёл.

 

Сэнс акцыі заключаецца ў самастойным распаўсюджваннi інфармацыйных лiстовак наступнымі спосабамі:

 

1) раскідванне іх па паштовых скрынях у пад'ездах жылых дамоў;
2) вывешванне на інфармацыйных дошках, у ветэрынарных клініках, ЖЭСах (пасля папярэдняга ўзгаднення з імі) і г.д.

 

Далучыцца да дадзенай зоаабарончай кампаніi можна

 

у групе Ўкантакце: https://vk.com/rasskazhi_o_sterilizazii

 

цi па электроннай пошце:  lipkoloda@yandex.ru (Вольга), center@ecoetika.by (Людмiла). 

 

Арганізатары акцыі з задавальненнем дадуць усім жадаючым макеты лiстовак, а пры неабходнасці - акажуць дапамогу ў іх раздрукоўцы.

 

 

 

ЧАМУ ВАЖНА СТЭРЫЛIЗАВАЦЬ ХАТНIХ ГАДАВАНЦАЎ?

 

Па дадзеных Сусветнага таварыства абароны жывёл (WSPA) на Зямлі пражываюць 25 млн бяздомных катоў і сабак. Штогод 9 млн з іх знішчаюцца, у большасці выпадкаў жорсткімі метадамі.

 

У ідэале ў кожнага шчанюка і кацяняці павінен быць дом і гаспадар. Але так адбываецца не заўсёды. Сабак і катоў у шмат разоў больш чым людзей, якія жадаюць атрымаць чацвераногага сябра. А шматлікія ўладальнікі пры гэтым спецыяльна вяжуць жывёл, нібыта гэта карысна для іх здароўя, а прыплод са спакойным сумленнем топяць у вядры або спускаюць ва ўнітаз. Яны мяркуюць, што не даць свайму гадаванцу задаволіць асноўны інстынкт - гэта негуманна, а знішчаць дзіцянятаў - гуманна, таму што яны яшчэ вельмі маленькія. Толькі хай яны спытаюць сябе: забіваць нованароджанае дзіця - гэта гуманна?

 

Палавой інстынкт жывёл прычыняе нямала іншых непрыемнасцяў. Два разы на год у сукі бывае цечка, якая доўжыцца каля месяца, і ўвесь гэты час сабаку неабходна трымаць у ізаляцыі. У гэты перыяд яна, як магніт, прыцягвае да сябе сабак. Кожны раз, калі вы будзеце выводзіць яе на вуліцу, за ёй адразу стане ўвязвацца цэлая зграя чатырохногіх лавеласаў. З сабакам - яшчэ горш: за імі трэба сачыць ўвесь час. Варта толькi апынуцца сучцы з цечкай, як яны ўцякаюць. І ўжо нішто не спыніць іх: ні запоўненыя машынамі трасы, ні чыгуначныя шляхі, ні нават калючы дрот. Вядомымi з'яўляюцца выпадкі, калі сабакі ўцякалі з хаты, разбіваючы шкляныя вокны. Котка ж здольная прыносіць прыплод чатыры разы на год.

 

Стэрылізаваны кот ці сабака не стануць папаўняць шэрагі бяздомных жывёл на вуліцы. Яны не будуць уцякаць з хаты, трапяць пад машыну і не прынясуць няшчасных дзіцянятаў, чый лёс - загінуць ад рук жывадзёраў.

 

Стэрылізаваныя і спакладаныя жывёлы не губляюць сваіх вартавых і паляўнічых функцый. У маім доме ў сельскай мясцовасці кошкі спраўна ловяць мышэй, выкладваючы раніцай іх ля ганка, а сабакі так чуйна ахоўваюць двор, што мы можам яго ня замыкаць.

 

Існуюць даследванні, якія падцвярджаюць, што такія жывёлы значна радзей хварэюць анкалагічнымі захворваннямі, сукі назаўжды пазбаўляюцца ад з'явы ілжывай цяжарнасці, а сабакi становяцца менш агрэсіўнымi. Пасля аперацыі жывёлы хутка рэабілітуюцца. Ваш улюбёнец не набярэ вагі, калі яго правільна карміць і даваць дастатковую фізічную нагрузку. Гэта не ўмяшанне ў прыроду, а дапамога ёй.

 

Коткі і сабакі вельмі пладавітыя: пара котак са сваім патомствам за 7 гадоў можа вырабіць да 420 000 кацянят, сабакі - 67 000. Стэрылізацыя - самы эфектыўны выхад для прадухілення з'яўлення бяздомных жывёл. Калі ў краіне правесці стэрылізацыю 75% хатніх жывёл, то яны з'явяцца ў адзінкавых выпадках. Прыкладам можа служыць горад Бон у Германіі, дзе бяздомныя жывёлы практычна адсутнічаюць.

 

Маргарыта Пушкевiч,

старшыня Грамадскага аб'яднання

абароны жывёл “Заасвет”, Мiнск

 

 

 

 

 

 

Акцыя "Раскажы аб стэрылізацыі!"