21.10.2015

У Мінску адбылася акцыя "Жывёлы - не адзенне"

 

18 кастрычніка ў Мінску ў рамках штогадовай міжнароднай акцыі ў абарону пушных звяркоў адбылося інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства "Жывёлы - не адзенне" 2015.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На сустрэчы была прадстаўлена прэзентацыя на тэму выкарыстання жывёл у футравай індустрыі: ад яе гістарычных вытокаў да сучаснага заканадаўчага рэгулявання і сучасных тэндэнцый у модзе.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Другая частка гэтай знамянальнай падзеі была прысвечана ўзнагароджванню пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу творчых работ "Жывёлы - не адзенне", якія атрымалі прызы ад кампаніі Yves Rocher (Францыя), а таксама ганаровыя дыпломы, падарункі і падзякі ад Цэнтра этычных адносін да прыроды і ад рэдакцыі часопіса "Свет жывёл".

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Усе, хто прысутнiчаў, мелі магчымасць прадэгуставаць смачныя веганскiя пачастункі ад крамы Vegеtus.by

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

А самыя актыўныя нашы ўдзельнікі - веганы Беларусі падзяліліся вопытам і прадставілі на абмеркаванне найцікавейшыя даклады на тэму: «Мой лад жыцця як адлюстраванне майго этычнага выбару».

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Асобную падзяку хацелася б выказаць усім валанцёрам, без дапамогі якіх не адбылася б такая выдатная і незабыўная падзея!

 

Падрабязную фотасправаздачу мерапрыемства 

 

Автор статьи: Людмила Логиновская