24.04.2015

Штогод больш за 100 млн. братоў нашых меншых гiнуць з-за балючых эксперыментаў. Жывёлы выкарыстоўваюцца для тэставання новых лекаў, для атрымання новых навуковых дадзеных, у прамысловасці і ў адукацыі.

 

Узнiкае пытанне: ці можна неяк станоўча паўплываць на дадзеную праблему?

 

Адказ просты: кожны з нас можа значна знізiць колькасць жывёл, якiя выкарыстоўваюцца ў эксперыментах, калі прыслухаецца да дадзеных парадаў:

 

  • Прытрымлiвайцеся здаровага ладу жыцця і турбуйцеся аб сваiм здароў'i. Гэта з'яўляецца натуральнай прафілактыкай захворванняў і ліквідуе неабходнасць праводзіць тэставанне цэлай чароды новых лекаў на жывёлах.

 

  • Набывайце этычныя тавары (не выпрабаваныя на жывёлах), напрыклад, касметыку, бытавую хімію і інш. І адмоўцеся ад неэтычных (якiя да гэтага часу тэстуюць сваю прадукцыю на братах нашых меншых). Этычныя тавары адзначаюцца спецыяльнай маркіроўкай на ўпакоўцы («трусікам» альбо надпісам «вега»). Купляючы такую ​​прадукцыю, вы будзеце падтрымліваць рублём этычныя фірмы, і «байкатаваць» неэтычныя.

 

  • Раскажыце сваім сябрам, знаёмым і выкладчыкам, што ў наш час існуюць гуманныя альтэрнатывы эксперыментам на жывёлах у адукацыі і ўсе яны з поспехам ужо даўно выкарыстоўваюцца ў развітых краінах. У Беларусі гуманныя альтэрнатывы ўведзены ў БДМУ, МДЭУ ім. А.Д. Сахарава і трох гродзенскіх ВНУ: ГДУ, медыцынскім і аграрным унiверсiтэце.