07.05.2015

Апаніруючая ж каманда рабіла ўпор на тое, што жывёлы не могуць з'яўляцца суб'ектамі права, паколькі яны не нясуць адказнасці за ўласныя ўчынкі, а таксама не здольныя выступаць у якасці істца або пацярпелага ў судзе.

Падводзячы вынікі дэбатаў, суддзі Людміла Логiноўская (прадстаўнік Цэнтра этычных адносін да прыроды) і Таццяна Бурая (кіраўнік клуба ВегаМара), рэзюмуючы выступленне каманд, звярнулі ўвагу на палажэннi Сусветнай дэкларацыі правоў жывёл, прыняцце якой сведчыла б аб духоўным прагрэсе сучаснага грамадства.


Суддзямі таксама былі вылучаны тэзісы аб тым, што права належыць таму, хто ім карыстаецца, а не таму, хто можа аб iм заявіць (напрыклад, немаўляты, інваліды і людзі з асаблівасцямі псіхічнага развіцця надзелены правамі, аднак яны не могуць самастойна заяўляць пра іх у судзе), а таксама тое, што наяўнасць правоў не заўсёды мае на ўвазе наяўнасць абавязкаў (вышэйназваныя катэгорыі людзей маюць права, але не маюць абавязкаў). Сапраўды таксама і ў дачыненні да жывёл - іх правы ў судзе могуць адстойваць людзі і несці за іх адказнасць (напрыклад, за паводзіны хатніх жывёл павінен несці адказнасць уладальнік).

 

Фотаагляд мерапрыемства