17.04.2016

17 красавіка Беларусь далучылася да Міжнароднай акцыі
"За цырк без жывёл"
 

17 красавіка традыцыйна ў свеце адзначаецца Дзень цырка. І менавіта ў гэты дзень год таму назад разгарнулася маштабная Міжнародная кампанія, якая была накіравана на поўную забарону цыркаў з жывёламі.
 

У 2016 годзе дадзеную кампанію падтрымалі 107 гарадоў Расіі і 11 краін бліжэйшага замежжа.

 

Цэнтр этычных адносін да прыроды Ecoetika.by накіраваў афіцыйныя звароты ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ва ўсе цыркі краіны (больш за 10), у тым ліку ў Белдзяржцырк і Гомельскі дзяржаўны цырк. У лістах змяшчалася просьба: перагледзець канцэпцыю цыркавых прадстауленняў для выключэння нумароў з удзелам дрэсіраваных жывёл.

 

З тэкстам ліста можна азнаёміцца тут: (клікніце па малюнку)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Напярэдадні цыркавога прадстаўлення 17 красавіка ў г. Мінску актывісты рухаў "Экалагічны пошуг" і "Цана жыцця" агітавалі байкатаваць шоу з удзелам жывёл ля галоўнага ўваходу ў Белдзяржцырк. "Наш метад, - распавядаюць актывісты, - гэта шокавая тэрапія. Чалавек убачыў - як мінімум задаўся пытаннем:" Хто гэта?", " Чаму яны тут стаяць? ". Зараз да нас падышла наведвальніца цырка і абсалютна шчыра казала:" У нас свята , а вы перашкаджаеце! Што вы робіце? ". У іх разуменні мы - звар'яцелыя. Але з сотні людзей, якія прайшлі сёння побач з нашымі банэрамі, магчыма, хоць нехта задумаецца".

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фатаграфіі былi запазычаны з сайта: http://belsat.eu/                   Аўтар артыкула: Людміла  Лагiноўская