10 снежня ў свеце адзначаецца 2 знамянальных падзеі: Сусветны дзень правоў Чалавека і Сусветны дзень правоў Жывёл. Цэнтр этычных адносін да прыроды падрыхтаваў да гэтага дню кнігу «Жывёлы - не адзежа», якая была выдадзена пры актыўным удзеле аднадумцаў: людзей, якіх з'яднала ідэя спагады да жывёл, справядлівасці і дабрабыту ва ўсім свеце. Прэзентацыя кнігі "Жывёлы - не адзежа" адбудзецца ў бібліятэцы імя. Я. Купалы па адрасе: г. Мінск, вул. Веры Харужай, 16. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Уваход вольны.

 

Чалавецтва здзяйсняе значныя крокі на шляху да ўсведамлення каштоўнасці жыцця і разумення навакольнага свету. Сёння відавочна, што чалавек - не цэнтр прыроды, а яе частка. Жывёлы з'яўляюцца нашымі суседзямі па планеце, удзельнічаюць ва ўсіх біялагічных працэсах планетарнага маштабу, як і сам чалавек, пры гэтым яны - адчувальныя істоты, якія ў пэўных сітуацыях маюць патрэбу ў чалавечай дапамогі. Гармонія ў сучасным свеце, захаванне біялагічнай разнастайнасці нашай планеты немагчыма без павагі і спагады да жывёл і прыродзе цалкам. Гістарычна жывёлы падвяргаюцца розным формам эксплуатацыі з боку чалавека. Трансфармацыя светапогляду людзей у напрамку выдзялення маральна-этычнай складаючай ўзаемаадносін чалавека і жывёл арыентуе грамадства на вызваленне жывёл ад тых формаў эксплуатацыі, якія не апраўданы мэтай выжывання чалавека.

 

Кніга "Жывёлы - не адзежа" раскрывае рэаліі "жорсткай" моды і дае магчымасць чытачу зрабіць свой выбар на карысць гуманнасці.

 

У праграме мерапрыемства:

 

  • Выстава творчых работ у вестыбюлі

  • Прывітальнае слова ад арганізатараў мерапрыемства (адміністрацыя бібліятэкі, адміністрацыя Цэнтра этычных адносін да прыроды)

  • Знаёмства з кнігай: праблематыка, структура, спонсары, прызначэнне кнігі

  • Знаёмства з аўтарамі раздзелаў, іх выступленне

  • Выступленне ад гал. рэдактара часопіса "Свет жывёл" (Гомель)

  • Слова спонсарам і пажаданні для кнігі

  • Уручэнне экзэмпляраў кніг

  • Фотасесія

 

 

 

 

 

Прэзентацыя кнігі
"Жывёлы - не адзежа"