25.10.2016

Турбуе экалагічная праблема? Тэлефануйце па «зялёным тэлефоне»!

 

У вашым двары высякаюць дрэвы, вы выявілі несанкцыянаваную звалку, зялёныя зоны загрувашчаны аўтамабілямі, а высокія бардзюры не дазваляюць ездзіць на ровары? Вырашыць гэтыя і іншыя пытанні вам дапамогуць аператары гарачай лініі «Зялёны тэлефон». Кожны панядзелак, сераду і пятніцу з 10.00 да 18.00 патэлефанаваўшы па нумары: +375 29 170-26-70 або напісаўшы на электронную пошту greenphonehelp@gmail.com вы зможаце атрымаць іх кансультацыю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

«Зялёны тэлефон» - тэлефоннная лiнiя для тых, хто гатавы вырашаць экалагічныя праблемы самастойна!

 

Як гэта працуе?

 

«Зялёны тэлефон» працуе кожны панядзелак, сераду, пятніцу з 10.00 да 18.00 па нумару +375 29 170-26-70 і па e-mail: greenphonehelp@gmail.com. Патэлефанаваўшы на тэлефонную лінію або напісаўшы па электроннай пошце, вы атрымаеце неабходную кансультацыю па хвалюючай вас экалагічнай праблеме.

 

Аператары «Зялёнага тэлефона» фіксуюць кожны паступiўшы зварот, збіраюць кантактную інфармацыю, якая неабходна для зваротнай сувязі, і кансультуюць, якія дзеянні вам трэба распачаць дзе ля рашэння канкрэтнага пытання. Затым на іх аснове будзе складзены алгарытм мер, які зможа выкарыстоўвацца ў падобных сітуацыях.

 

Таварыства «Зялёная сетка» працуе над ліквідацыяй розных прыродаахоўных парушэнняў у Беларусі ўжо некалькі гадоў. За гэты час знойдзены адказы на многія часта сустракаемыя праблемныя пытанні. Прапануем вам паглядзець іх спіс. Магчыма, праблема, якая вас хвалюе, ужо перапрацавана спецыялістамі Зялёнай сеткі, і знойдзены усе магчымыя шляхі яе вырашэння.

 

Кансультацыі па тэлефоне - гэта не толькі лакальная дапамога, але і магчымасць прааналізаваць кожны выпадак, з якім сутыкаюцца грамадзяне, каб пасля падрыхтаваць прапановы па ўдасканальванню прыродаахоўнага заканадаўства Беларусі.

 

 

«Зялёны тэлефон» на сувязі для вырашэння экалагічных праблем!

 

 

Аўтар артыкулу: Ecoetika.by