Вiдэа

Тут Вашай увазе прадстаўлены відэа на тэму этычнага асэнсавання ўзаемаадносін чалавека і жывёл, чалавека і прыроды.

Асуджаныя на 5 дзён жыцця

 

Рэжысёр: Аляксандр Дулеба. 2006 г. 

У Беларусі штогод адлоўліваецца і знішчаецца каля 70.000 бяздомных катоў і сабак. У фільме распавядаецца, чаму так адбываецца.

 

Сцежкай ваўка

 

Рэжысёр: Ігар Бышнёў. 2007 г. 

З даўніх часоў воўк лічыўся шкодным вiдам, што падахвочвала людзей яго масава знішчаць. У наш час навукоўцы даказалі, што гэтыя разумныя і незвычайна прыгожыя жывёлы выконваюць вельмі важную ролю ў прыродзе. Пра гэта і распавядае фільм.

Чарнобыльскія джунглі
 

Рэжысёр: Ігар Бышнёў. 2005 г.

Гэты фільм зняты, каб паказаць усяму свету, як выжывае прырода пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удалечыні ад прыгнёту чалавека, нават ва ўмовах залімітавай радыяцыі прырода квiтнее.

 

Дом
 

Рэжысёр: Ян Артюс-Бертран. 2009 г. 

Фільм, забаронены да паказу ў 36 краінах свету. Амаль цалкам складаецца з відаў розных месцаў Зямлі з вышыні птушынага палёту. Голас за кадрам распавядае пра экалагічную катастрофу, якая пагражае планеце.



 

Гуманная адукацыя ў краінах СНД

 

2009 г. 

Фільм аб нядаўніх пазітыўных зменах, якія адбыліся ў шэрагу натуральна-навуковых ВНУ, якія ўкаранілі гуманныя альтэрнатывы эксперыментам на жывёлах.

Цырк: ілюзія любові

 

2012 г. 

Фільм распавядае аб жорсткасці сучасных цыркаў з жывёламі, пра гісторыю стварэння цыркаў і аб міжнародным грамадскім руху за вызваленне жывёл.

Бухта
 

Рэжысёр: Луі Псiхаёс. 2009 г.

У карціне «Бухта», якая атрымала ў 2010 годзе "Оскара", гаворка ідзе пра штогадовае паляванне на дэльфінаў, якое ладзяць жыхары горада Таiджы. Рыбакі заганяюць млекакормячых у вузкую бухту, частку з іх адлоўліваюць для продажу ў акіянарыумы і дэльфінарыі, але большую частку забіваюць, каб прадаць мяса на рынках. У год у прыбярэжных водах Таiджы гіне да 23 000 дэльфінаў.